Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2026

Тыдзень роднай мовы прайшоў у школе

З 16 па 20 лютага ў нашай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Мэтай мерапрыемстваў было папулярызацыя беларускага слова, выхаванне павагі да нацыянальнай культуры і развіццё моўных навыкаў вучняў.

На працягу тыдня для навучэнцаў былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы: займальныя віктарыны, пазнаваўчыя гульні і конкурсы на лепшае веданне беларускай мовы. Кожны жадаючы мог не толькі праверыць свае веды, але і даведацца шмат новага пра багацце і гісторыю роднай мовы.

Асаблівая ўвага надавалася практычнаму прымяненню ведаў. Вучні мелі магчымасць праявіць свае ўменні і навыкі ў нестандартных сітуацыях, паказаць красамоўства і кемлівасць.

Тыдзень прайшоў плённа, падарыўшы ўдзельнікам станоўчыя эмоцыі і глыбейшае разуменне прыгажосці беларускай мовы.

  

Разделы сайта